Расія дапаможа Беларусі ўступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю
Пра гэта заявіў расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.
Відэабрыфінг з ім адбыўся на сайце Саюзнай дзяржавы 3 лютага. Па словах дыпламата, Расія пры канцы мінулага года падпісала дэкларацыю з Беларуссю пра ўзаемадзеянне і дапамогу нашай краіне ва ўступленні ў СГА.
На думку Сурыкава, ад уваходжання ў СГА Беларусь і Расія атрымаюць як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы. Найбольш карысці, па яго словах, атрымаюць сыравінныя галіны. Але ў Беларусі сыравіннага сектара вельмі мала, таму для нашай эканомікі будуць адчувацца негатыўныя наступствы.