Расія: ЕС не вырашыцца на эканамічныя санкцыі супраць Мінска
Такое меркаванне выказала віцэ-спікер расійскага Савета Федэрацыі Святлана Арлова.
Гэтак яна пракаментавала адкліканне з Беларусі амбасадараў краін ЕС, перадае interfax.by. У той жа час яна не выключае, што ЕС пасля кансультацый можа пайсці на пашырэнне так званага "чорнага спісу" неўязных беларускіх чыноўнікаў. Нагадаем, што цяпер у спіс неўязных у Еўрасаюз уваходзіць 231 прадстаўнік Беларусі.
Разам з тым Арлова адзначыла, што ў дачыненні да Беларусі ЕС дзейнічае непаслядоўна. Яна нагадала, што ў свой час Мінск быў запрошаны ў праграму "Усходняе партнёрства".