Расія гатовая дакупіць яшчэ 50% акцый "Белтрансгаза" за $2,5 млрд

Паводле яго слоў, "расійскі бок гатовы купіць пакет "Белтрансгаза" за $2,5 млрд". Разам з тым Мясніковіч адзначыў, што дадзенае пытанне неабходна разглядаць комплексна. "Гаворка ідзе не проста пра продаж... Трэба, каб прадпрыемства працавала, каб ішоў транзіт, вызначаныя сродкі паступалі ў бюджэт. Адначасова мы вядзём працу і па прагнозе коштаў", — сказаў прэм'ер, якога цытуе ІТАР-ТАСС.

Нагадаем, расійскаму "Газпраму" належыць 50% акцый "Белтрансгаза", такім чынам, кантролю над экспартнай трубой пакуль ён не мае.

Фота: ALE.BY