Расія можа паставіць Беларусі ў 2012 годзе на 2 млн тон нафты больш

Пра гэта заявіў сёння намеснік міністра энергетыкі РФ Юрый Сенцюрын, інфармуе РІА "Новости". Па яго словах у 2012 годзе пастаўкі нафты ў Беларусь могуць павялічыцца да 23 млн тон. Зараз Расія пастаўляе 21,2 млн тон нафтавай сыравіны ў год.

Расійскі чыноўнік кажа, што 23 млн тон — гэта штогадовы запыт беларускіх нафтаперапрацоўшчыкаў.