Расія з 22 жніўня — 156-ы член Сусветнай гандлёвай арганізацыі
Працэс уступлення расцягнуўся аж на 17 гадоў. Найбольш складанымі былі перамовы Масквы з ЗША, ЕС і Грузіяй.
У Міністэрстве эканамічнага развіцця Расіі адзначаюць, што ўступленне краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю найперш пасадзейнічае стабільнасці ўмоваў працы на знешніх рынках, знізіць бар'еры ў гандлі, а таксама дасць магчымасць удзельнічаць у фармаванні правілаў міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што Беларусь не з'яўляецца сябрам СГА.
Фота — ИТАР-ТАСС