Расія зацікаўленая, каб Беларусь увяла мараторый на смяротную кару

"Барацьба супраць тэрарызму, вядома, павінна быць бязлітаснай, — цытуе словы Лаўрова РІА "Новости". — У той жа час нашыя адносіны да смяротнай кары добра вядомыя, мы даўно аб'явілі мараторый... Мы... былі б зацікаўленыя ў тым, каб усе еўрапейскія краіны да такога мараторыя далучыліся".

Кіраўнік МЗС Расіі адзначыў, што "рух (Беларусі) у бок паўнавартаснага сяброўства ў Савеце Еўропы якраз забяспечыць рашэнне праблемы ўжыцця смяротнай кары".