Расіянам прапануюць выбраць прэзідэнта з пяці кандыдатаў

Раней кандыдатамі на пасаду прэзідэнта Расіі былі зарэгістраваныя чатыры чалавекі, вылучаныя парламенцкімі партыямі. Паводле расійскіх законаў, партыям не трэба было збіраць 2 млн подпісаў грамадзян. Кандыдатам ад "Адзінай Расіі" стаў прэм'ер-міністр Уладзімір Пуцін, ад "Справядлівай Расіі" — экс-спікер верхняй палаты парламента Сяргей Міронаў, ад КПРФ — лідар камуністаў Генадзь Зюганаў, ад ЛДПР — Уладзімір Жырыноўскі.

Прохараў стаў адзіным самавылучэнцам, якому ўдалося пераадолець этап рэгістрацыі. Большасць з тых, хто заяўляў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, не змаглі сабраць 2 млн подпісаў. Заснавальнік партыі "Яблоко" Рыгор Яўлінскі і губернатар Іркуцкай вобласці Дзмітрый Мезенцаў сышлі з дыстанцыі на этапе праверкі падпісных лістоў: колькасць браку ў іх была вышэй за дазволеныя законам 5%.

Афіцыйны спіс кандыдатаў у прэзідэнту Расіі ЦВК павінна абвясціць да 29 студзеня. Выбары пройдуць 4 сакавіка.