Расіяне просяць віцебскіх чыноўнікаў знайсці магілы сваякоў

Як паведамляе БЕЛТА, беларусаў найперш хвалююць жыллёвыя праблемы, будаўніцтва, транспартнае абслугоўванне, гандаль, ахова здароўя. Грамадзяне Расіі ў сваіх зваротах просяць дапамагчы ў пошуку магілаў сваякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны і пахаваныя на тэрыторыі Віцебскай вобласці.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у Гомельскі аблвыканкам сёлета прыйшоў англамоўны электронны зварот з Чэхіі. Гомельскія чыноўнікі прапанавалі яго аўтару напісаць на зразумелай ім мове (беларускай ці рускай), што таму і давялося зрабіць.