Расіяне спрабавалі вывезці з Беларусі скрадзены пазадарожнік

Як інфармуе БЕЛТА, двое жыхароў расійскага горада Цвер прыехалі ў Мінск у канцы красавіка. Як высветлілася, у беларускай сталіцы іх цікавілі дарагія аўтамабілі. Пазадарожнік яны скралі ўначы ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Бельскага. Аднаго са злачынцаў затрымалі ў аўтамабілі на трасе Мінск — Гродна, другога — у сталіцы. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.