Расіянін атрымліваў пенсію адразу ў дзвюх краінах

Грамадзяніна Расіі падазраюць у завалоданні маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйным памеры, паведамляе rian.com.ua. Адстаўны старэйшы мічман Чарнаморскага флоту мае грамадзянства Расіі і Украіны. З 1997 года ён атрымліваў украінскую пенсію як былы ваенны. Пры гэтым мужчына атрымаў у Беларусі від на жыхарства, бо з'яўляецца выхадцам Магілёўскай вобласці, і ў 1998 годзе аформіў ваенную пенсію і ў Беларусі.

Ён працягваў стала жыць ва Украіне, а ў Беларусь прыязджаў толькі атрымліваць пенсію.
Усяго, па дадзеных следства, за 14 гадоў ашуканец незаконна атрымаў у Беларусі больш за 64 мільёны рублёў (каля 7700 долараў па сённяшнім курсе).