Расіянін, які ехаў з Польшчы, паказаў беларускім памежнікам пісталет "Аса"
Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Казловічы". Памежнікі звярнулі ўвагу на кіроўцу "Вольва", які моцна нерваваўся.
46-гадоваму грамадзяніну Расіі, які ехаў з Польшчы на радзіму, прапанавалі праехаць на спецыяльную пляцоўку, каб правесці паўторны дагляд. Калі беларусы спыталі ў кіроўцы, ці мае ён ў машыне нейкія забароненыя рэчы, той дастаў траўматычны пісталет "Аса" з чатырма патронамі (у мытнай дэкларацыі пра яго ён нічога не напісаў). Па словах мужчыны, ён яму быў неабходны для самааброны.
Расіяніна адпусцілі, а пісталет быў забраны, інфармуе БелаПАН.
Фота — trawmat.ru