Расіянін забыўся ў цягніку Санкт-Пецярбург — Брэст пярсцёнак за $50 тысяч

Жыхар Мурманска сцвярджае, што ў цягніку Санкт-Пецярбург — Брэст ён забыўся пярсцёнак з дыяментам коштам амаль паўмільярда рублёў (каля 50 тысяч долараў).

Як паведамляе БелаПАН, 57-гадовы мужчына, нібыта, пакінуў яго на століку пад сурвэткай у купэ цягніка. Адсутнасць каштоўнай рэчы выявіў у Жабінцы, куды прыехаў да жонкі. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Фота — bymedia.net