Расійскага дэбашыра адправяць з Беларусі на радзіму да канца сакавіка

Нагадаем, бортправаднік кампаніі "Кагалымавія" заявіў у паліцыю, што п'яны Кабалаў нецэнзурна лаяўся і ўдарыў яго 11 студзеня на борце самалёта Масква — Хургада. Была распачатая справа аб збіцці, а пазней — пра замах на выкраданне самалёта (за гэта пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі).

Паколькі Сяргея Кабалава затрымалі ў Гродзенскім раёне, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Гродне. "Працэс падрыхтоўкі да экстрадыцыі дастаткова працяглы, трэба сабраць неабходныя дакументы. Дадзены грамадзянін Расіі будзе экстрадаваны з Беларусі тыдні праз тры, максімум — месяц", — цытуе словы супрацоўніка праваахоўных органаў "Интерфакс-Запад".

Фота — ria.ru