Расійскі бізнэсмэн расказаў, як сеў у беларускую турму і стаў шпіёнам

Аб гэтым піша newkaliningrad.ru Прадпрымальнік распавёў наступнае:

“Быў рэйдэрскі захоп прадпрыемства «Алмаз-Холдынг», і я яго атрымаў назад толькі 5 траўня 2012 года. Чаму гэта здарылася? Таму што па просьбе губернатара Калінінградскай вобласці Ягорава і абласной адміністрацыі я паехаў аказваць дапамогу Беларусі і стварыў там завод. Калі я стварыў завод, уладам вельмі захацелася гэты завод адабраць, што яны і зрабілі, а мяне нібыта ў выглядзе махляра пасадзілі ў казематы, дзе я прасядзеў 1,5 года. Калі ў іх не атрымалася з гэтым махлярствам, яны мне прыпісалі, што я выведнік, агент двух выведак — ЗША і Ізраілю, паставілі штамп у пашпарт і дэпартавалі. Цяпер я два гады не магу наведваць Беларусь. У гэты час і адбылося ўсё, што адбылося”.

Ён таксама паведаміў, што яго, “75-гадовага старога ў камеры-адзіночцы аблівалі халоднай вадой”. Узенберг дадаў, што яму ўсё ж потым ўдалося выйсці з турмы і ён змог “пасадзіць на 6 гадоў двух следчых беларускага КДБ”.