Расійскі сенатар: КНДР можа нанесці прэвентыўныя ўдары па Паўднёвай Карэі

Намеснік старшыні камітэта Савета Федэрацыі Расіі па міжнародных справах Валерый Шнякін заявіў, што нанясенне прэвентыўных удараў Паўночнай Карэяй па паўднёвай суседцы становіцца вельмі верагодным. Ён нагадаў і пра прапанову эвакуацыі дыпламатаў, і пра перакідку на ўсходняе ўзбярэжжа краіны другой балістычнай ракеты.

Шнякін лічыць, што калі вайсковы канфлікт пачнецца, дык ён доўга не працягнецца. "Адным ваяваць супраць усёй сусветнай супольнасці — гэта дзяржаўны суіцыд, і незразумела, на што ў дадзенай сітуацыі разлічвае Пхеньян", — цытуе словы сенатара РІА "Новости".

У ЗША чакаюць запуска Пхеньянам балістычнай ракеты


Разведка ЗША: Кітай перакідвае вайсковую тэхніку да мяжы з КНДР

Фота — AFP