Расліна, якой няма нават у батанічным садзе, прыжылася ў бібліятэцы

Супрацоўнікі ўстановы выгадавалі каля 250 відаў розных раслінаў, паведаміла агенцтву “Мінск-Навіны” загадчыца бібліятэкай Вольга Грышчанкова.

Па падваконніках і проста на падлозе размясціліся 10 гатункаў гіпеаструма, мініяцюрны варыянт гастэрыі Армстранга, велізарная калекцыя фіялак ды іншых раслін і кветак.

Аранжарэю фармавалі не адзін год. Прычым удзел у гэтым бралі не толькі супрацоўнікі бібліятэкі, а таксама юныя чытачы і іх бацькі. У бібліятэцы ёсць нават сямейны клуб “Кветкі для шчаслівага жыцця”. На яго паседжанні дарослыя і дзеці прыязджаюць з розных раёнаў Мінска.