Распачалі крымінальную справу супраць АМАПаўца, які наехаў на дзіця
Здарэнне адбылося ў Гомелі яшчэ ў жніўні, але справа была ўзбуджаная толькі цяпер.
Як паведамляе "Ежедневник", старэйшы сяржант АМАП каля 17-й гадзіны, кіруючы асабістым аўтамабілем "Рэно", парушыў правілы дарожнага руху і здзейсніў наезд на першакласніка. У выніку, 7-гадоваму хлопчыку былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні. Вядзецца расследаванне.