Распачатыя крымінальныя справы ў адносінах рэканструктараў опернага тэатра

Сярод тых, хто патрапіў пад новае антыкарупцыйнае расследаванне, звязанае з рэканструкцыяй будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету — прадстаўнікі "Аб'яднанай дырэкцыі аб'ектаў, якія будуюцца" Мінкультуры. А менавіта: былы гендырэктар, былыя галоўны інжынер і галоўны бухгалтар. Ім інкрымінуецца "злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі".

Паводле папярэдніх звестак, вясной 2011-га згаданыя асобы падпісалі дакументы па выплаце прэмій сабе і падначаленым працаўнікам за своечасовы ўвод ў эксплуатацыю аб'ектаў, а гэта не адпавядала сапраўднасці. У выніку, былі нанесеныя страты ў памеры амаль 122 млн рублёў.

Таксама ў справе праходзіць "незаконнае выкарыстанне грашовых сродкаў" гендырэктарам, якія ён атрымаў з казначэйства, адзначае "Ежедневник".

Фота — bymedia.net