Расследаваць прычыны катастрофы верталёта памежнікаў дапамогуць французы
На час правядзення расследавання палёты памежнай авіяцыі спыненыя.
Удзел у расследаванні авіякатастрофы возьмуць прадстаўнікі французскай кампаніі-вытворцы верталёта, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што верталёт "Еўракоптэр" органаў памежнай службы разбіўся 20 кастрычніка у раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Машына ўпала і загарэлася. На борце знаходзіліся пяцёра чалавек: два члена экіпажа і здымачная група тэлерадыёаб'яднання "Саюз". Усе яны загінулі.