Ратаваць руднік "Беларуськалія" ад затаплення будзе віцэ-прэм'ер Сямашка

Як інфармуе сайт interfax.by, кіраваць ёй прызначылі першага віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашку. 


Нагадаем, у канцы чэрвеня на "Беларуськаліі" затапіла шахту на адным з руднікоў. Паступленне вады не спынілася дагэтуль. На "Беларуськаліі" кажуць, аднак, што яно значна скарацілася і складае цяпер 15 кубаметраў у суткі. 


Супрацоўнікі Мінпрыроды адмаўляюцца паведамляць падрабязнасці наконт працы камісіі. Разам з тым, яны заяўляюць, што ў СМІ з'яўляюцца некампетэнтныя каментары. Чыноўнік Мінпрыроды Уладзімір Варакса заявіў, што на месцы падтаплення няма ніякай падземнай ракі ці возера, бо такіх проста не існуе ў прыродзе. Па яго словах, шахцёры хутчэй за ўсё натыкнуліся на ваданосны гарызонт. 


Тым часам, неафіцыйна беларускія геолагі і навукоўцы кажуць, што рэальная сітуацыя можа насіць пагрозлівы характар.