Ратуючыся ад пажару, мінчанка выскачыла з 8-га паверху

Як паведамляе interfax.by, загарэлася кватэра ў 9-павярховым доме. Гаспадыню кватэры знайшлі мёртвай каля пад'езда. Мяркуецца, што пенсіянерка выскачыла з падпаленай кватэры.

З падпаленай кватэры выратавалі 37-гадовую жанчыну, атручаную ўгарным газам. Яе даставілі ў лякарню.

З дома выратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек. Міліцыя высвятляе акалічнасці пажару.

Фота — si34.ru