Раварыст Канстанцін Сіўцоў стаў галоўнай надзеяй каманды ў на гонцы "Джыро"

У інтэрв'ю газеце "Прессбол" Сіўцоў заявіў, што ён будзе імкнуцца трапіць у дзясятку выніковага заліку. Па словах гоншчыка цяпер ён стаў галоўнай надзеяй каманды ў агульным заліку. 


Спартовец пракаментаваў артыкул у выданні "Экіп", дзе апублікаваны спіс падазронасці гоншчыкаў на прадмет выкарыстання допінгу. Згадваецца ў ім і Сіўцоў. Па яго словах, дакумент быў складзены па выніках тэставання напярэдадні леташняга "Тур дэ Франс". Аналізаваліся розныя паказчыкі крыві. Паколькі спартовец апошні тыдзень трэніраваўся на вышыні 2800 метраў, то яго гемаглабін рэзка ўзняўся з 41 да 45. Таму, напрыклад, на першым тыдні "Тура" Сіўцова правяралі больш, чым астатніх.