Разглядаюцца дзве версіі крушэння верталёта ў Пастаўскім раёне
Пра гэта паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю Генеральнай пракуратуры Беларусі Пётр Кісялёў.
Кісялеў: "Разглядаюцца дзве асноўных версіі, якія маглі прывесці да дадзенай катастрофы. Гэта тэхнічны стан лятальнага апарата і памылкі ў пілатаванні. Генеральная пракуратура выказвае глыбокія спачуванні сваякам і блізкім загінулых".
Нагадаем, што верталёт "Еўракоптэр" органаў памежнай службы Беларусі са здымачнай групай тэлерадыёкампаніі "Саюз" на борце разбіўся 20 кастрычніка ў раёне вёскі Вілейты Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. На борце знаходзіліся пяць чалавек: два члена экіпажа і тры журналісты. Усе яны загінулі.