Развітанне з першымі ахвярамі тэракту прайшло на могілках Калодзішчы
На пахаванне Галіны Пікулік і Анатоля Наркевіча прыйшлі родныя і блізкія, а таксама яшчэ некалькі дзесяткаў жыхароў беларускай сталіцы.
Іх пахавалі побач — пара жыла ў грамадзянскім шлюбе. Пахаванне прайшло з удзелам ганаровай варты і аркестру УУС Мінска, за труной неслі дзяржаўны сцяг з жалобнай стужкай. Труны былі апушчаны ў магілу пад гукі трохразовага аўтаматнага салюту і гімна Беларусі.
Астатніх загінулых будуць хаваць 14 красавіка — на могілках Мінска, а таксама ў Баранавічах і Слуцку, перадае РІА Новости.