Развітанне з гісторыкам Віталём Скалабанам пройдзе ў аўторак, 23 жніўня
Яно адбудзецца ў зале рытуальных паслуг пры 9-й клінічнай бальніцы Мінска (Паўднёвы Захад, вул. Сямашкі, 8).
Пра гэта "Нашай Ніве" паведамілі ў Нацыянальным архіве са спасылкай на ўдаву гісторыка. Месца пахавання будзе паведамлена пазней. Арыенціровачна яно адбудзецца а 14-й гадзіне. Выдатны беларускі гісторык і архівіст Віталь Скалабан памёр 20 жніўня. Яму было 64 гады.