Развітанне з Арынай Вячоркай пройдзе ў Петрапаўлаўскай царкве Мінска
Яно адбыдзецца ў чацвер, 12 красавіка.
Ад 12.30 да 13.30 пройдзе адпяванне, потым гадзіну працягнецца грамадзянская паніхіда. Пахаваюць Арыну Вячорку ў Міханавічах. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведаміў яе сын Франак.
Нагадаем, што вядомая грамадская дзяячка памерла ў Вільні 9 красавіка.
Арына Вячорка — адна з пачынальніцаў беларускага адраджэнскага руху. Яна ўваходзіла ў лік заснавальнікаў першага беларускага нефармальнага згуртавання новага часу "Беларуская спеўна-драматычная майстроўня", што дзейнічала ў 1980–1985 гадах, а таксама моладзевага згуртавання "Талака".
З 1993 года Вячорка адраджала рыцарскі рух у Беларусі. Яна — стваральніца і кіраўніца Беларускага рыцарскага клубу, пазней клубу "Вялікае княства".
Аматарам музыкі Вячорка вядомая як стваральніца першага праекту гістарычнай музыкі "Легенды Bялікага Kняства" (2000–2001), альбома гістарычнай музыкі "Старажытная зямля" (2005), серыі "Беларуская музычная калекцыя". Таксама яна арганізатарка больш як 100 канцэртаў старадаўняй і фальклёрнай музыкі "Легенды Вялікага Княства", "Старадаўняя музыка Беларусі і Еўропы" ды іншых.
Фота — svaboda.org