Развітанне з пісьменнікам Паўлам Місько адбудзецца сёння ў Мінску
Паводле інфармацыі Саюза беларускіх пісьменнікаў, развітацца з пісьменнікам можна будзе з 14 да 16 гадзін у рытуальнай зале па адрасе вул. Альшэўскага, 12.
Павел Місько нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсцы Старцэвічы (цяпер Знамя) Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся на філалагічным факультэце БДУ, доўгі час працаваў у журналістыцы. Быў карэспандэнтам газеты "Звязда", кіраўніком аддзела культуры выдавецтва "Літаратура і мастацтва", пазней — кіраўніком аддзела навукі і мастацтва часопіса "Полымя" і намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва "Мастацкая літаратура".
Павал Місько стаў вядомы найперш як аўтар кніг прозы для дзяцей. Сярод яго твораў — "Прыгоды Бульбобаў", "Зямля ў нас такая" і "Эрпіды на планеце Зямля". Аўтор зборнікаў гумарыстычных твораў, апавяданняў, вядомы таксама як драматург. Яму належыць пераклад "Мёртвых душ" Мікалая Гогаля на беларускую мову, паведамляе БелаПАН.