Развітанне з Салеем адбудзецца ў суботу на Лядовай арэне ў Парку Горкага

Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Нагадаем, што пахаваюць Руслана Салея на Усходніх могілках Мінску.

На пахаванне хакеіста прыляціць з ЗША яго жонка і хакеісты, якія з ім выступалі: Аляксей Калюжны, Аляксей Угараў, Міхаіл Грабоўскі ды іншыя.

Сяргея Астапчука пахаваюць у Мінскім раёне, дзе жывуць яго бабуля і дзядуля. Выдаткі на пахаванне возьме на сябе федэрацыя хакею, клуб "Юнацтва-Мінск", а таксама фундатары хакейных клубаў.

Трэнера "Лакаматыва" па фізічнай падрыхтоўцы Мікалая Крываносава пахаваюць на Кальварыйскіх могілках.