Re1ikt прысвяцілі новы кліп усім, хто змагаецца (відэа)

Кліп здымаўся ў Гомелі,орадзе, дзе Re1ikt пачыналі свой шлях у музыцы і запісалі першы альбом. аўтар відэа -- гомельскі VJ Аляксей Мядзьведзеў.

Як паведамляе сайт гурта, у кліпе знялі гомельскія музыкі і іншыя дзеячы андэграўнду. Яны па чарзе выконваюць новую песню, як бы паказваючы, што выбар ёсць у кожнага. І кожны можа штосьці зрабіць у гэтым жыцці, галоўнае - пажадаць.

Трэк "Рэкі Пад Ільдом" стане загалоўным на будучым альбоме каманды.

І як распавядае музыка гурта Аляксандр Дземідзенка, "новы альбом будзе вельмі прыгожым і мастацкім. Пры стандартным для рок-музыкі наборы інструментаў гурт шмат эксперыментаваў, выкарыстоўваў розныя эфекты і атрымаў незвычайную музыку".

Паслухаць, якім атрымаўся новы дыск Re1ikt, можна будзе 30 кастрычніка ў межах канцэртнай прэзентацыі альбома "Рэкі Прабілі Лёд" у мінскім клубе Re:Рublic.