"Рэал" зноў упусціў перамогу, "Барселона" адстае толькі на 6 ачкоў (відэа)

Учора мадрыдскі "Рэал" згуляў унічыю 1:1 у гасцях з "Вільярэалам". Спачатку на 62-й хвіліне прыгожы гол забіў Крышціяну Раналду, а на 83-й хвіліне Сена са штрафнога забіў гол у адказ.

Тым часам, "Барселона" напярэдадні выйграла ў "Гранады" з лікам 5:3.

У "Рэала" цяпер 72 ачкі, у "Барселоны" — 66. 22 красавіка лідары чэмпіянату Іспаніі сустрэнуцца ў матчы 35-га тура. Адзначым, што сярод бамбардыраў лідыруе Месі, у якога 34 забітых мячы, у Раналду — 33.

Тым часам, гульцу "Рэала" Пепе пагражае працяглая дыскваліфікацыя за тое, што ён сказаў галоўнаму арбітру: "Ты нас абакраў, вырадак!"