Рэдактар дзяржаўнай газеты заклікае пакараць незалежных журналістаў
Рэдактар баранавіцкай выканкамаўскай газеты "Наш край" Міхаіл Шубіч выступіў у сваёй газеце з артыкулам "Зло павінна быць пакарана".
Гаворачы пра выбух у сталічным метро і злачынцаў, ён акцэнтуе ўвагу на тое, што незалежныя СМІ падаюць інфармацыю не так, як трэба, і заклікае пакараць іншадумцаў.
"Да гэтага ішло. Гэту разбэшчанасць, якая збіралася на розных "незалежных" сайтах, у друкаваных СМІ дакладнага толку, улада трывала доўга. Але… надышоў момант, калі за словы трэба адказваць",- піша Шубіч.