Рэйтынг кандыдатаў у прэзідэнты Украіны: Цімашэнка — другая

Такія вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага ў лютым сёлета сацыялагічнай групай "Рэйтынг". Яго ўдзельнікі адказвалі на пытанне "Калі б выбары прэзідэнта Украіны праходзілі цяпер, каго б вы падтрымалі?"

Высветлілася, што Цімашэнка, якая знаходзіцца за кратамі, мала саступае ў папулярнасці Януковічу, інфармуе УНІАН.