Рэкламу аднаго з гродзенскіх прадпрыемстваў забаранілі за сэксуальнасць
Чыноўнікам не спадабалася рэклама хрэна.
Гродзенскі вытворца харчавання вясной 2011 года запусціў сваю новую тэлевізійную рэкламную кампанію. Хоць сам па сабе прадукт не новы – гаворка ідзе пра хрэн – спажыўцам вырашылі нагадаць пра яго рэкламай. У аснове кампаніі былі яе аўтары выкарысталі гумар ды простыя чалавечыя эмоцыі. Аднак не ўсе гэта зразумелі. Цяпер усе ролікі забароненыя да паказу, паведамляе гродзенскі блог s13. У рэкламе чыноўнікі ўгледзелі сэксуальныя намеры, якія асацыююцца з назвай тавару. Фота: marketing.by