Рэжысёра-дакументаліста Юрыя Хашчавацкага не пусцілі на БТ
Ён вылучаны кандыдатам у дэпутаты ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Як паведамляе сайт "Хартыя'97" са словаў самога Хашчавацкага, яго выступ "зарэзалі" без тлумачэння прычынаў. Верагодна, падставай для гэтага паслужылі заклікі да байкоту выбараў.
У сваім выступе Хашчавацкі планаваў расказаць, чаму ён здыме сваю кандыдатуру перад галасаваннем. Ён меркаваў нагадаць пра палітвязняў Мікалая Статкевіча, Алеся Бяляцкага, Мікалая Аўтуховіча, Змітра Дашкевіча ды іншых. На думку Хашчавацкага, закону ў краіне няма, бо няма выбараў. Гэтым, мяркуе ён, тлумачыцца і складаная эканамічная сітуацыя.
Фота — svaboda.org