Роварныя дарожкі ў Горках з'явяцца не раней за 2020 год
Гэтак райвыканкам адказаў на ліст, пад якім падпісаліся 500 велааматараў.
Па словах чыноўнікаў, будаўніцтва веладарожак будзе адбывацца ў адпаведнасці з распрацаваным генпланам і толькі ў зонах адпачынку. Аб роварных дарожках каля праезнай часткі гаворкі зусім няма. У райвыканкаме кажуць, што на гэта няма ні сродкаў, ні магчымасцяў. Для рэалізацыі такой ідэі трэба карэнным чынам рэканструяваць дарожна-вулічную сетку, перадае horki.info меркаванне чыноўнікаў.
Нагадаем, што велааматары звярнуліся ў Горацкі выканкам ў канцы красавіка. Яны прасілі зрабіць да “Дажынак” сетку роварных дарожак.
Фота — generation.by