Румас: Рэальны прыбытак у 2011 годзе не зменшыўся ў параўнанні з 2010 годам
Пра гэта 30 лістапада віцэ-прэм'ер Сяргей Румас заявіў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Румас: "Асноўнай задачай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аплаты працы з'яўляецца захаванне рэальнага зместу заработнай платы. За студзень-верасень 2011 года памер рэальна наяўных грашовых даходаў насельніцтва да адпаведнага перыяду мінулага года склаў 104,8%. За 10 месяцаў заработная плата па рэспубліцы склала 1,8 мільёна рублёў. Па ацэнцы за 2011 год, з улікам прынятых мераў, узровень рэальных грашовых даходаў насельніцтва складзе не ніжэй за 100% да ўзроўню 2010 года".