Руменіге прапанаваў правесці футбольны чэмпіянат свету зімой
Гаворка ідзе пра сусветнае першынство 2022 года, якое мусіць прайсці ў Катары.
"Пры арганізацыі чэмпіянату свету трэба ў першую чаргу ўлічваць інтарэсы заўзятараў і футбалістаў, — цытуе словы старшыні праўлення нямецкага ФК "Баварыя" Карл-Хайнц Руменіге "Прессбол". — У сувязі з гэтым мэтазгодна было б правесці турнір зімой. Лічу, што прадстаўнікі клубаў не павінны заставацца ў баку ад вырашэння гэтага пытання. Аднак апошняе слова ўсё адно застанецца за ФІФА".
Фота — mn.ru