Рускамоўны дарожны знак “Могилёв” не супярэчыць зацверджаным стандартам
Такі адказ на свой зварот атрымалі магілёўскія сацыял-дэмакраты ад мясцовых чыноўнікаў.
Тым не менш аблвыканкам рэкамендаваў гарвыканкаму пры правядзенні рамонтных работ і ўстаноўцы новых дарожных знакаў шыльды рабіць на беларускай мове.
Нагадаем, што абурэнне магілёўцаў выклікала тое, што на ўездзе ў горад стаіць толькі рускамоўны знак "Могилев". Актывісты не збіраюцца мірыцца з рускамоўным дарожным знакам і хочуць запатрабаваць у чыноўнікаў каштарыс на выраб новага дарожнага знака і яго замену. Пасля гэтага яны плануюць распачаць збор сродкаў.
Дарэчы, паводле зацверджанага стандарта СТБ 1140-99 дарожныя знакі павінны вырабляцца пераважна на беларускай мове.