Rzeczpospolita: у Гродне пратэстуюць бацькі школьнікаў
Бацькі вучняў гродзенскай школы з польскай мовай навучання патрабуюць вярнуць у школу святкаванне польскіх нацыянальных святаў.
Маюцца на ўвазе 11 лістапада (Дзень незалежнасці Польшчы) і 3 траўня (Дзень прыняцця Канстытуцыі ў 1791 годзе), піша газета "Rzeczpospolita".
Упершыню за 16 гадоў існавання гродзенскай сярэдняй школе №36, у ёй можа не адбыцца адзначэнне гэтых святаў. Каб выправіць сітуацыю, бацькі вучняў накіравалі ліст з пратэстам дырэктару школы Дануце Сурмач і начальніку аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргею Ламеку.
Нагадаем, што мясцовыя ўлады сёлета планавалі адкрыць у школе рускамоўныя класы. Аднак з-за пратэстаў бацькоў (на здымку адна з акцый) гэтая ідэя не была рэалізавана.