Саакашвілі заявіў, што кіруючая партыя Грузіі пераходзіць у апазіцыю

Міхаіл Саакашвілі выказаў гатовасць супрацоўнічаць з апазіцыяй. Разам з тым, як лідар Нацыянальнага руху ён заявіў, што гэтая партыя пераходзіць у апазіцыю.

Як перадае interfax.by, папярэднія падлікі галасавання на парламенцкіх выбарах паказваюць перавагу "Грузінскай мары". Гэта азначае, што апазіцыя будзе фармаваць новы ўрад.

Па словах Саакашвілі, погляды гэтай кааліцыі былі для яго чужыя і такімі застаюцца. Аднак ён прызнае прынцып дэмакратыі, згодна з якім грузінскі народ большасцю прымае рашэнне.

Фота — news.404.ru