Самалёт "Белавія" з Варшавы з-за туману не змог прызямліцца ў Мінску

Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара нацыянальнай авіякампаніі Ігар Чаргінец, падобныя сітуацыі з-за надвор'я адбываюцца рэдка. "За апошнія два тыдні гэта першы выпадак, калі рэйс пайшоў на запасны аэрадром", — адзначыў ён.

У выніку пасажыры рэйса прыбылі ў Мінск на некалькі гадзін пазней чым было запланавана, паведамляе БелаПАН.

Фота — bymedia.net