Самая заможная жанчына ў свеце мае 28,5 млрд долараў (фота)
Аўстралійка Джарджына Райнхарт адсунула на другое месца Крысці Уолтан з яе 25,3 млрд долараў.
Райнхарт, як і Уолтан, атрымала сваё багацце ў спадчыну ад бацькі-бізнесмена (ён займаўся здабычай жалезнай руды). Здарылася гэта яшчэ 20 гадоў таму. За гэты час яна працягвала бізнес бацькі і павялічыла яго капітал у 2,5 разы, адзначае ИТАР-ТАСС.
Нагадаем, што самым заможным мужчынам планеты з'яўляецца мексіканскі медыямагнат Карлас Слім з 69 млрд долараў.