Самы стары спраўны аўтамабіль у свеце прададзены за $ 4,6 млн.
Транспартны сродак 1884 выпуску быў выстаўлены на таргі амерыканскім аўкцыённым домам RM Auctions.
Арганізатары разлічвалі атрымаць за рарытэт нашмат менш - $ 2-2,5 млн., паведамляюць інфармагенцтвы. Імя пакупніка La Marquise, які стаў пятым уладальнікам гэтага аўтамабіля за ўсю яго гісторыю, аўкцыённы дом не раскрывае.
Першым уладальнікам La Marquise быў французскі арыстакрат граф дэ Дыён, які прымаў удзел у яго стварэнні. У 1906 годзе дэ Дыён прадаў аўтамабіль афіцэру французскай арміі Анры Дарыёлю, сям'я якога валодала рарытэтам да 1987 года.