Самыя заможныя ў Еўропе жыхары Ліхтэнштэйна, сярод бедных — беларусы
Кампанія GfK апублікавала даследаванне "Пакупніцкая здольнасць у Еўропе: 2012-2013 гады", у якім прааналізаваная сітуацыя ў 42 краінах.
Сярод краін Еўропы найвышэйшую пакупніцкую здольнасць маюць грамадзяне Ліхтэнштэйна, а самую нізкую — Беларусі, Малдовы і Косава. У Ліхтэнштэйне яна складае 57 тысяч еўра на чалавека, у Нарвегіі і Швейцарыі — каля 32 тысяч. У Беларусі і Косаве пакупніцкая здольнасць насельніцтва — 2 тысячы еўра на чалавека, у Малдове — 1257 еўра, паведамляе сайт ukrinform.ua.
Фота — bymedia.net