Сапернікам БАТЭ ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў будзе аўстрыйскі "Штурм"

Сапернік нашай каманды быў абраны з ліку пяці клубаў — польскай "Віслы", чэшскай "Вікторыі", бельгійскага "Генка", аўстрыйскага "Штурма" і шведскага "Мальме".

У іншых матчах плэй-оф сустрэнуцца:
Вісла" (Кракаў) — АПАЭЛ (Кіпр),
"Макабі" (Хайфа) — "Генк" (Бельгія),
"Дынама" (Заграб) — "Мальме" (Швецыя),
"Капенгаген" (Данія) — "Вікторыя" (Пльзень),
"Одэнсе" (Данія) — "Вільярэал" (Іспанія),
"Твентэ" (Галандыя) — "Бенфіка" (Партугалія),
"Арсенал" (Англія) — "Удзінэзе" (Італія),
"Баварыя" (Нямеччына) — "Цюрых" (Швейцарыя),
"Ліён" (Францыя) — "Рубін" (Расія).

Гульні плэй-оф пройдуць 16 і 24 жніўня. Першы матч БАТЭ згуляе дома.

Адзначым, што на папярэдніх кваліфікацыйных этапах Лігі чэмпіёнаў "Штурм" перамог венгерскі "Відэатон" — 2:0, 2:3, і грузінскі "Зэстафоні" — 1:1, 1:0.

Чэмпіянат Аўстрыі "Штурм" пачаў няўдала: дзве нічыі і паражэнне. У выніку, каманда займае апошняе месца.

У размове з Еўрарадыё старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі адзначыў, што менш за ўсё барысаўчане хацелі сустрэцца з камандамі былога соцлагера — кракаўскай "Віслай" і плзеньскай "Вікторыяй". Ці пашанцавала са "Штурмам", на думку Капскага, будзе бачна пасля матчаў з аўстрыйцамі.

kapski-sajt.mp3

Фота — bymedia.net