Сацыял-дэмакраты будуць падаваць на Мінюст у Вярхоўны суд

Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні партыі Ігар Маслоўскі. Па яго словах, Міністэрства юстыцыі сваімі дзеяннямі сістэматычна ўмешваецца ў партыйную дзейнасць. У кіруючыя органы партыі, нават рэгіянальныя, у Цэнтральную рэвізійную камісію не паступіла ніводнай скаргі ці нават заўвагі ад сябраў партыі наконт правядзення з’езду, кажа палітык.

Партыя пайшла на тое, каб адрэагаваць на заўвагі Мінюста, і правяла паўторна з’езд з іх улікам. Але гэта зноў не спадабалася міністэрству, кажа Маслоўскі. Па яго словах, ствараецца ўражанне, быццам Мінюст хоча паралізаваць партыю.

Нагадаем, БСДП (Грамада) ужо двойчы праводзіла ХІІІ перавыбарны з'езд. Спярша старшынём быў абраны Анатоль Сідарэвіч, потым Ірына Вештард. Аднак Мін'юст не прызнае гэтыя з'езды і па-ранейшаму лічыць кіраўніком партыі Анатоля Ляўковіча.