Сацыял-дэмакраты збіраюць сродкі для Магілёўскага дзіцячага хоспіса

Сабраныя рэчы ініцыятары акцыі збіраюцца перадаць у хоспіс 1 чэрвеня. Збор сродкаў адбываецца праз інтэрнэт, сацыяльныя сеткі і знаёмых.

Актывісты збіраюць вопратку, дзіцячыя цацкі і ежу для немаўлятак. Грашовыя сродкі яны заклікаюць індывідуальна пераводзіць на асабісты рахунак хоспіса.


Ініцыятарка акцыі Наста Валавікова адзначае, што ўжо назбірана шмат рэчаў, аднак адчуваецца патрэба ў памперсах і дзіцячай ежы. Наста кажа, што гэтая акцыя не будзе разавай. Маладыя сацыял-дэмакраты і надалей мяркуюць дапамагаць дзіцячаму хоспісу.


Нагадаем, што першы дабрачынны збор і перадача сродкаў для дапамогі дзіцячаму хоспісу адбылася ўзімку. Тады актывісты ўпершыню павіншавалі маладых жыхароў хоспіса з Новым годам.