Сацыяльныя сеткі могуць выратаваць мовы, якія апынуліся на мяжы знікнення

З такой заявай выступіў брытанскі прафесар лігнвістыкі Дэвід Харысан. Ён прыйшоў да высновы, што распаўсюд па ўсім свеце сацыяльных сетак і мабільных тэлефонаў дапаможа спыніць працэс вымірання рэдкіх моваў, бо іх носьбіты змогуць пастаянна падтрымліваць іх у дзеянні.

Як інфармуе ВВС, сацыяльная сетка Facebook дапамагае маладым носьбітам рэдкай мовы анішынаабемовін, якой карыстаюцца больш за 200 плямёнаў індзейцаў.