Савет ААН па правах чалавека прызначаць спецдакладчыка па Беларусі

Падчас сесіі, якая працягнецца да 28 верасня, будзе прызначаны спецдакладчык па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Па выніках сваёй працы спецдакладчык падрыхтуе справаздачу пра сітуацыю ў нашай краіне.

Як паведамляе БелаПАН, на пасаду спецдакладчыка прэтэндуе 11 чалавек. Гэта расіянін Георгій Джыбладзэ, амерыканец Джарэд Генсэр, партугалец Антоніа Гансалвес, нарвежка Ханне-Сафі Грэве, венгр Міклаш Харашці, швейцарац Жан-Мары Хейт, брытанец Ніл Джарман, Сяргей Остаф з Малдовы, Павел Сейфтэр з Чэхіі, Андрэй Юраў з Расіі, Яўген Жоўціс з Казахстана.

Дарэчы, двум кандыдатам на пасаду спецдакладчыка — расіянам Георгію Джыбладзэ і Андрэю Юраву — забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі. Аднак гэта не з'яўляецца перашкодай для іх прызначэння.

Нагадаем, МЗС Беларусі афіцыйна заявіў, што не прызнае рэзалюцыю Савета па правах чалавека ААН і мандат спецдакладчыка, хто б ні заняў гэты пасаду.


Фота — album.foto.ru