Саўмін адмяніў ільготныя крэдыты на закупкі беларускіх тавараў
Адпаведную пастанову №678 урад прыняў 30 траўня.
Нагадаем, механізм стымулявання айчынных вытворцаў быў запушчаны пастановай №1010 ад 1 жніўня 2009 года.
Крэдыт на закупку тавараў, пералік якіх зацвярджаўся ўрадам краіны можна было атрымаць на тэрмін да трох гадоў пад 10% гадавых. У спіс уваходзіла 55 найменняў тавараў.
Як адзначае АФН, поўны тэкст пастановы №678 у наш час не даступны. Таму немагчыма сказаць, як доўга будзе дзейнічаць забарона на ільготнае крэдытаванне.